У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Ultra-music Awards плануюць сабраць аншлаг у Re:Public
На музычным партале пачалося галасаванне за лепшых музыкаў 2011 году.
Аўтар: Ілля Маліноўскі 19.01.2012 15:20
Сайт ultra-music.com распачаў падрыхтоўку да традыцыйнай штогадовай цырымоніі ўзнагароджання лепшых музыкаў. Пераможцаў будуць вызначаць у шасці намінацыях: "Лепшы замежны альбом года", "Лепшая замежная песня года", "Лепшы беларускі альбом года", "Лепшая беларуская песня года", "Лепшы беларускі кліп года" і "Канцэрт года ў Беларусі". Як і ў папярэднія гады, нават вызначэнне прэтэндэнтаў па ўсіх намінацыях каманда ultra-music пакінула сваім наведвальнікам.
"Сістэма застаецца падобнай на папярэднія два гады. На першым этапе кожны жадаючы можа прапанаваць варыянты ў шасці намінацыях, па якіх праходзіць галасаванне, - распавядае пра сістэму вызначэння лепшых рэдактар сайту Слава Радзівонаў. - Потым з усяго прапанаванага абярэцца па дзесяць найбольш папулярных варыянтаў у кожнай намінацыі. Запусціцца галасаванне, і можна будзе кожны дзень галасаваць за адзін з варыянтаў у кожнай намінацыі. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе праз два тыдні пасля завяршэння галасавання, гэта будзе 15 сакавіка ў клубе Re:Public".
Што дакладна будзе на прэзентацыі, пакуль трымаюць у сакрэце, але паводле Славы, запланаваны спіс выступоўцаў павінен сабраць аншлаг. Дарэчы, ужо з наступнага панядзелка на партале ultra-music пачнецца галасаванне за лепшых, а пакуль у кожнага ёсць магчымасць дадаць да спісу намінантаў свае ўлюбёныя калектывы.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- "Сямнаццаць імгненняў вясны" на музыку... беларускіх выканаўцаў (відэа)
- Гурт "Красные звезды" прэзентаваў адразу два відэаролікі (Відэа)
- Все Crazy прысвяцілі дэбютнік свайму мецэнату
- Алег Хаменка стане "заслужаным", калі пераможа на "Славянскім Базары"
- Талент з Жодзіна не прабіўся на тэлеканале АНТ, але "заззяў" ва Украіне
- Песні "забароненых музыкаў" прагучаць у выкананні прыхільнікаў
- Kosmodromm “Будет ласковый дождь...”
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Круто! Лучший белорусский музыкальный сайт!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне