фанатэка

  • Навіны шоу-бізу
  • Вольскі верне грошы за адмененую "Крамбамбулю" на "Танцах-Шманцах"

Вольскі верне грошы за адмененую "Крамбамбулю" на "Танцах-Шманцах"

А прэзентаваць свой альбом музыкі будуць у Вільні, куды ўсе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатныя візы.

Аўтар: Ілля Маліноўскі 01.02.2012 19:02

Арганізатары адмененага канцэрта "Крамбамбулі" прапануюць вярнуць грошы за квіткі у дзень мерапрыемства 11 лютага каля клубу Re:Public. Чакаць прыхільнікаў гурта будуць з 18:00 да 20:00.

 

"Збіраемся вяртаць квіткі, так бы мовіць, уласнаручна, – каментуе сітуацыю лідар гурта Лявон Вольскі.Прынамсі, буду я, Шаблінскі (арганізатар канцэрту - заўв. Еўрарадыё) і яшчэ пара тройка чалавек з "Крамбамбулі" будзе. Паводле апошніх паводзінаў дырэкцыі клубу, унутр нас, хутчэй за ўсё, не пусцяць, таму будзем недзе побач у аўтамабілі".

 

Пры сабе варта мець пашпарт і, да прыкладу, дыскі, каб узяць аўтограф. А тыя, хто не здолее пад'ехаць за грашыма ў гэты дзень, могуць звязацца з арганізатарамі і дамовіцца на зручны час.

 

У выніку, прэзентаваць альбом "Драбадзі-Драбада" "Крамбамбуля" вырашыла ў Вільні у канцы сакавіка–на пачатку красавіка.

 

"Хутчэй за ўсё, будуць бясплатныя візы для наведвання гэтага мерапрыемства, – запрашае на літоўскі выступ Вольскі. – Гэта можна будзе спалучыць з шопінгам, не менш прыемным, чым канцэрт. Калі мы ўжо так экзатычна на тэрыторыі суседняй дзяржавы будзем усё гэта рабіць, то мы падыдзем з усёй адказнасцю. Спадзяюся, там ніхто нам нічога не забароніць".

 

Нагадаем, што канцэрт "Крамбамбулі" мусіў адбыцца 11 лютага ў клубе Re:Public, але з-за "надзвычайных акалічнасцяў ўнутранага характару" дырэктар клуба адмовіўся яго праводзіць. Замест Вольскага ён прызначыў фэст “Танцы-шманцы 2” з удзелам Akute, "Петля Пристрастия", Yellow Brick Road і Дзімы Ску. Арганізатар Уладзімір Шаблінскі цягам некалькі тыдняў спрабаваў разабрацца з такой фармулёўкай, але адказу не атрымаў. У выніку, музыкі гурта чакаюць 11 лютага, калі да гэтага часу прычына адмены канцэрту так і не будзе названая, яны плануюць абараняць свае правы ў судзе. Паводле апошніх паводзінаў дырэкцыі клубу, унутр нас, хутчэй за ўсё, не пусцяць, таму будзем недзе побач у аўтамабілі

 



Офісныя тэлефоны арганізатараў: 8(017)2801510, 8(033)6555596, 8(029)6555596.


Каментары

  • Филя, Срд, 2012-02-01 20:00

    может глупый вопрос, но паспорт то зачем с собой иметь?

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

    Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.