У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Вольскі вяртаў грошы за адменены канцэрт, а людзі… вярталі іх Вольскаму
У знак салідарнасці фэны “забароненай” "Крамбамбулі" адмаўляліся ад грошай за квіткі, а лідар гурта распавёў пра магчымы суд з клубам і запыты да сілавікоў.
Аўтар: Ілля Маліноўскі 13.02.2012 14:26
120213 Malina Krambambulia.mp3
11 лютага музыкі гурта "Крамбамбуля" пад сценамі клуба Re:Public вярнулі грошы прыхільнікам за адменены канцэрт і раздалі аўтографы. Ужо з першых хвілін на імправізаванай акцыі сабралася каля паўсотні чалавек. Людзі выстраіліся ў чаргу, але ад грошай многія вырашылі адмовіцца і прапанавалі іх назад Лявону Вольскаму ці арганізатару канцэрта Уладзіміру Шаблінскаму. Маўляў, гэта ў знак салідарнасці, бо “музыкі ў адмене выступу не вінаватыя”. 
"Гэта справа, як мінімум, не толькі музыкаў, – кажа малады хлопец у акулярах, які спрабаваў аддаць грошы музыкам. – Кожная такая адмена канцэрту з'яўляецца для мяне, у тым ліку, і абразай, не кажучы пра тое, што псуе настрой. Увогуле, проста не дазваляе мне жыць нармальным культурным жыццём".
Ад грошай Вольскі адмовіўся і прапанаваў сваім прыхільнікам набыць за іх квіткі на канцэрт у Вільні, які адбудзецца 21 красавіка. Дарэчы, адмыслова да мерапрыемства музыкі дамовіліся, што літоўская амбасада дапаможа з бясплатнымі аднаразовымі візамі для прыхільнікаў “Крамбамбулі”. 
Бліжэй да 20-й гадзіны да Re:Public пачалі падцягвацца людзі, якія прыйшлі на канцэрт-замену – салянку гуртоў Akute, Yellow Brick Road, "Петля пристрастия" ды Дзімы Ску. Шмат хто з іх спыняўся каля машын з афішамі "Крамбамбулі", спрабуючы зразумець, што тут адбываецца. Некаторыя, нават, карыстаючыся магчымасцю, бралі аўтограф у Вольскага. А некалькі чалавек здалі квіток на "Крамбамбулю" і атрыманыя грошы аддалі ў касу Re:Public. 
"Ну, я слухаю не толькі "Крамбамбулю", - тлумачыць прывабная дзяўчына ўжо ў сценах клуба. - Для мяне ёсць розныя гурты, якія я люблю. Адны з іх – гэта "Akute" і "Петля пристрастия". Таму я і прыйшла сёння".
Дарэчы, на канцэрт Вольскага і кампаніі ў Вільні дзяўчына таксама абавязкова паедзе. Праўда, квіток пакуль не набывала. 
Увесь час пакуль "крамбамбулеўцы" вярталі грошы прыхільнікам, яны чакалі, што да іх выйдзе дырэктар клуба Re:Public Андрэй Старцаў. Але гэтага так і не здарылася, а самі яны ў памяшканне вырашылі не заходзіць, нават пагрэцца.
"Мы даслалі запыты ў розныя арганізацыі, сілавыя ды не толькі, – распавядае пра працяг канфлікту з клубам Лявон Вольскі. – Каб там нам патлумачылі наша становішча. Наконт таго, ці існуюць у нас чорныя спісы, і, калі існуюць, ці ўваходзіць туды "Крамбамбуля". Баюся, што яны паўнавартасна нічога не растлумачаць, але нешта напішуць. Хутчэй за ўсё, нам таксама давядзецца заводзіць судовы працэс з клубам, бо кіраўніцтва клуба не пайшло з намі ні на які дыялог, што дзіўна. Таму ў нас ёсць нагода гэта зрабіць. А калі мы не пачнём гэтую юрыдычную справу, то мы пакажам, што гатовыя вытрымаць усё што хочаш". 
Тым часам, а 20-й гадзіне ў клубе пачаўся канцэрт "Танцы-Шманцы-2". Першым на сцэну выйшаў Дзіма Ску і без згадак пра "Крамбамбулю" пачаў свой выступ.

У выніку, толькі музыкі Akute ды Yellow Brick Road падчас выступу сціпленька выказалі словы салідарнасці з забароненымі гуртамі. А ў гэты час каля 100 чалавек атрымлівалі грошы за квіткі перад уваходам у клуб. Вельмі шмат людзей не здолелі прыехаць на сустрэчу, яны ўвесь час тэлефанавалі арганізатару Ўладзіміру Шаблінскаму і дамаўляліся на іншы дзень і час.











- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- “Крамбамбуля” сыграе канцэрт на Дзень Перамогі
- Юрый Шаўчук: Нізкі паклон тым, хто “парыцца на нарах” за свае погляды
- Па Мінску развесілі афішы з канцэртамі Ляпісаў, Крамы і Крамбамбулі (фота)
- Крамбамбуля ў Вільні: не падкажаце, як будзе па-літоўску паўсалодкае?
- На рок-караоке незабароненыя спявалі песні забароненых
- У Вільні пройдзе прэзентацыя новага альбома "Крамбамбулі"
- Тэхнічных магчымасцяў клуба Re:Public не хапіла для выступлення IQ48
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне