У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
“Забароненых” музыкаў пакажуць на дзяржаўным тэлебачанні (фота)
Першы беларускі серыял, дзе “забароненыя” выканалі ролі саміх сябе, ужо праз тры месяцы выйдзе ў эфір.
Аўтар: Ілля Маліноўскі 26.01.2012 23:44
Амаль усё, што ствараецца ў Беларусі, вялікая колькасць нашага насельніцтва ад пачатку ўспрымае як нешта нявартае ўвагі. Тым больш, калі размова вядзецца пра творчы прадукт. І найперш гэта тычыцца айчыннага кінематографа ды музыкі. Таму першы беларускі моладзевы серыял "Вышэй за неба", які здымаецца з удзелам выключна беларускіх акцёраў ды музыкаў, ад пачатку рызыкоўны праект. Тым больш, што адной з мэтаў ставілася адкрыць новыя імёны. Праўда, не толькі моладзь задзейнічаная ў праекце, у эпізодах з'явяцца і зоркі, прычым не зважаючы на “чорныя спісы”.
"Мы знялі шмат артыстаў, – распавядае прадзюсер і сцэнарыст серыялу Андрэй Курэйчык. – Мы знялі Змітра Вайцюшкевіча, Алега Хаменку, я асабіста запрашаў Сяргея Міхалка, але ён не прыехаў па прычынах, якія ад нас не залежаць... Пры гэтым мы знялі Аляксандра Саладуху, Змітра Калдуна, Аляксандра Патліса і астатніх. То бок, у нас, як у прадстаўнікоў ААН, не існуе ніякіх спісаў дазволеных-забароненых".
У апошні здымачны дзень, здымалі адну з першых сцэн фільма – вялікі музычны фестываль, на якім акурат і сабраліся беларускія ВІПы. Паводле сцэнарыя, яны мусілі ўзрушана распавядаць журналістам пра малады гурт "Перфект", вакол якога разгортваецца сюжэт і які толькі што выступіў на гэтым фэсце.

Цікава, што амаль ніхто з іх не чуў песню, якую будзе выконваць гэты гурт у фільме. Але пасля кожнага адзнятага ВІПа Андрэй Курэйчык натхнёна вымаўляў: "Мне падабаецца, як ты хлусіш!"
"Я разумею, што калі гэтая музыка будзе фуфлом, а я падпісаўся, то гэта не будзе прыкольна, – тлумачыць сваё захапленне кіношным гуртом "Вышэй за неба" лідар J:Морс Уладзімір Пугач. – Але Курэйчык мяне папрасіў, і я рызыкнуў сваёй рэпутацыяй. Я часта рызыкую. Тым больш, я бачу, што людзі сапраўды працуюць і ў іх ёсць запал. Да таго ж Андрэй Курэйчык – добры сцэнарыст, і ў мяне няма падставаў думаць, што гэтым разам нешта не атрымаецца. Фабулу сцэнарыя я ведаю, гэта дастаткова прыгожая гісторыя. А вынік творчай працы – не долар, ён усім падабацца не можа".
Але не ўсе беларускія знакамітасці здымаліся ў серыяле ў ролях саміх сябе. Да прыкладу, спявачка Венера выступіла ў ролі прадзюсера з Масквы, а рэпер Vinsent стаў адным з музыкаў гурта "Перфект".
"Я выконваю ролю клавішніка Макса, – апісвае свайго героя рэпер. – Гэта свядомы чалавек, арыентаваны на Еўропу. Ён размаўляе па-беларуску, нясе еўрапейскія каштоўнасці і прадстаўляе менавіта гэты слой сучасных беларускіх маладзёнаў. Я думаю, што гэта будзе цікава, бо ўсё падобна на праўду".
Беларуская мова гучыць і ва ўсіх беларускіх песнях серыяла. Дарэчы, пісалі іх гурт Akute, Sonica, Вінсэнт ды іншыя. Сярод персанажаў "Вышэй за неба" беларуская мова таксама не рэдкая і гэта не толькі эпізадычныя ролі. 
"І дарослыя ёсць героі, і сяброўкі галоўнай гераіні цалкам беларускамоўныя, – дзеліцца Андрэй Курэйчык. – Мы не маглі рабіць толькі беларускамоўны праект, бо гэта была б няпраўда. На жаль, мы не сустракаем такога асяроддзя, каб у ім размаўлялі выключна на беларускай. Але мы ведаем, што вялікая колькасць інтэлігенцыі любіць і паважае сваю мову. Таму ў фільме мы максімальна стараліся прамаціраваць мову". 
Гледзячы па настроі “кіношнікаў” у апошні здымачны дзень, серыял проста абавязаны змяніць стэрэатыпнае стаўленне да айчыннай кінапрадукцыі. Праверыць гэта мы здолеем ужо бягучай вясной, бо паводле планаў Курэйчыка, праз тры месяцы серыял мусіць з'явіцца ў эфіры аднаго з дзяржаўных каналаў.














Cерыял "Вышэй за неба" здымаюць пад эгідай праграм ААН. Усе галоўныя героі стужкі былі адабраныя шляхам нацыянальнага кастынгу, у якім удзельнічалі больш за дзве тысячы чалавек з 30 гарадоў краіны. А сярод васьмі выканаўцаў галоўных роляў у выніку апынуўся толькі адзін прафесійны акцёр.
- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Vinsent паабяцаў “Ні кроку назад”
- Андрэй Курэйчык збіраецца ў Жэневу
- ААН: Курэйчык зняў фільм, які не адпавядае ягонаму ж сцэнарыю!
- ПРААН вінаваціць Курэйчыка ў парушэнні аўтарскіх правоў
- "КінаVarka" заклікае здымаць фільмы на беларускай мове
- Андрэй Курэйчык стаў лаўрэатам "Русафоніі-2012"
- Серыял "Вышэй за неба" выклаў у Сеціва свой першы трэйлер
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
полная дурота...курейчик вам счаааас наснимает...
бред.............
крик души обиженного Агурка))
памедораў - му-у-у-duck, на мой погляд, які толькі й можа што кагосьці крытыкаваць. сам ён нават не нуль, а мінус1
нічога страшнага. твары можна запэцкаць :)
Памидор с хаменка ужо тусяць са сваими идэйными ворагами:) ну-ну. Саладуха, грыбалева, пугач. У сраку таки рок-н-ролл.
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне