Як працуюць людзі ў цывільным (фотафакт)

Чалавек у цывільным распыляе газ проста ў твар аператару Reuters Уладзіміру Косціну. (Фота-Еўрарадыё)

Артыкул 26. Умовы і межы ўжывання фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой і спецыяльнай тэхнікі. (З закона “Аб органах унутраных спраў”)

Супрацоўнік органаў унутраных спраў падчас выканання задач па абароне жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў ўжывае фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю, баявую і спецыяльную тэхніку, калі іншымі спосабамі выкананне гэтых задач не прадстаўляецца магчымым.

Фізічная сіла, спецыяльныя сродкі, зброя, баявая i спецыяльная тэхнiка ўжываюцца зыходзячы з наяўнай абстаноўкі паводле меркавання супрацоўніка органаў унутраных спраў у выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.

Ужыванню фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой і спецыяльнай тэхнікі мусіць папярэднічаць ясна выказанае і відавочнае для асобы, супраць якой яны ўжываюцца, папярэджанне аб намеры іх ужыць, за выключэннем выпадкаў, калі прамаруджванне ў іх ужыванні створыць непасрэдную небяспеку для жыцця грамадзян або можа пацягнуць іншыя цяжкія наступствы.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў не нясуць адказнасці за шкоду, нанесеную ўжываннем ў прадугледжаных гэтым Законам выпадках фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой і спецыяльнай тэхнікі, калі нанесеная шкода супамерная сіле процідзеяння.

Ужыванне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой і спецыяльнай тэхнікі з парушэннем патрабаванняў гэтага Закона цягне адказнасць, вызначаную заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Фота: Аляксандр Васюковіч

 

Фота: Getty Images

Фота: Reuters

Фота: Getty Images

Фота: Reuters

 Фота: РИА Новости

Фота: РИА Новости

Артыкул 28. Ужыванне спецыяльных сродкаў 

Супрацоўнік органаў унутраных спраў ужывае кайданкі, гумовыя палкі, сродкі звязвання, спецыяльныя хімічныя рэчывы, светлагукавыя прылады адцягваючага ўздзеяння, прылады для адчынення памяшканняў, прылады для прымусовага спынення транспартных сродкаў і іншыя спецыяльныя сродкі, у тым ліку службовых жывёл, у выпадку:

абароны ад нападу на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іншых грамадзян;

вызвалення закладнікаў;

прадухілення нападу на будынкi, памяшканнi, збудаваннi i (або) транспартныя сродкі незалежна ад іх прыналежнасці альбо дзеля вызвалення захопленых аб'ектаў;

спынення непадпарадкавання ці супраціву законным патрабаванням супрацоўніка органаў унутраных спраў або іншых асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі ці грамадзянскі абавязак па забеспячэнні грамадскага парадку, папярэджанні і спыненні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў;

затрымання і дастаўлення ў органы ўнутраных спраў падазраваных (абвінавачваных) у здзяйсненні злачынстваў, асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, калі яны аказваюць непадпарадкаванне або супраціў, а таксама канваіравання і ўтрымання асоб, якія зазналі адмiнiстрацыйны арышт, дэпартацыю або высылку, асоб, затрыманых па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, асоб, узятых пад варту, калі яны аказваюць непадпарадкаванне або супраціў альбо ёсць падставы меркаваць, што яны могуць здзейсніць уцёкі альбо нанесці шкоду навакольным ці сабе;

спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накіраваных на пашкоджанне і (або) знішчэнне маёмасці;

спынення транспартнага сродку, кіроўца якога не падпарадкоўваецца відавочным для яго законным неаднаразовым патрабаванням супрацоўніка органаў унутраных спраў аб спыненні транспартнага сродку;

у іншых выпадках, якія вызначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

 Фота: Сяргей Балай, "Салідарнасць"

Фота: Наша ніва

Фота: photo.bymedia.net

Фота: Антон Матолька

Фота: Еўрарадыё

Фота: Getty Images

Фота: Reuters

Фота: Антон Матолька

Фота: Аляксандр Васюковіч

У той жа час Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абвяшчае, што кожны чалавек мае права на свабоду і на асабістую недатыкальнасць (артыкул 3); нi над кiм не мусяць учыняцца самавольны арышт або затрыманне (артыкул 9).

А вось, што гаворыцца ў Адміністрацыйным кодэксе:

Па просьбе фiзiчнай асобы, затрыманай за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, аб месцы яго знаходжання цягам трох гадзінаў паведамляецца паўналетнім членам яго сям'і, блізкім сваякам, абаронцу, наймальніку, з якім затрыманы знаходзіцца ў працоўных адносінах, адміністрацыі ўстановы адукацыі, навучэнцам або студэнтам якой ён з'яўляецца. Аб затрыманні непаўналетняга паведамленне бацькам або асобам, якiя iх замяняюць, абавязковае.

Адміністрацыйнае затрыманне фізічнага асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, можа доўжыцца не больш за тры гадзіны, калi iншае не вызначана гэтым Кодэксам.

2. На тэрмін больш за тры гадзіны, але не больш як на 72 гадзіны могуць быць затрыманыя:

1) фізічная асоба, якая здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне, за якое ў якасці адміністрацыйнага спагнання прадугледжаныя адміністрацыйны арышт, дэпартацыя;

2) фізічная асоба, якая знаходзiцца ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, абражае чалавечую годнасць і маральнасць, - да працвярэжвання;

3) вайсковец, які здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, — да перадачы яго вайсковаму патрулю, ваеннаму каменданту, камандзіру (начальніку) вайсковай часткі або ваеннаму камісару;

4) фізічная асоба, якая здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне і мае прыкметы выяўленага псіхічнага разладу і якая стварае сваімі дзеяннямі відавочную небяспеку для сябе і навакольных, — да перадачы яе ў арганізацыю аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі