Яўген Карняг зазірне ў вашы страхі

Цалкам аўтарскі праект-эксперымент "Спектакль №7" закліканы агаліць самыя глыбокія чалавечыя пачуцці. Напрыклад, зазірнуць у вашы страхі.

Аўтар: Міра Шульц 06.06.2011 18:19

Як распавяла Еўрарадыё дырэктар "Карняг-Тэатра" Марына Дашук, нягледзячы на тое, што прэм’ера ўжо зусім блізка, гатовага спектакля ў каманды яшчэ няма.

 

Марына Дашук: "Так, як працуе Жэня, усе мы, ды і ён таксама, зможам убачыць вынік толькі 10-га чэрвеня на прэм’еры".

 

Сам рэжысёр спасылаецца на тое, што ў працы ўлічвае і пажаданні актораў, таму з кожнай рэпетыцыяй да спектакля дадаецца што-небудзь новае. Але гэта зусім не азначае, што актор можа развіваць падзеі спектаклю на свой погляд, удакладняе Жэня:

 

Яўген Карняг: "Я яшчэ пакуль сам не ведаю, што гэта будзе. То бок касцяк ёсць, але ў ва што гэта выльецца – зусім не ясна. Сцэнарый і цалкам сюжэт - мае. І існуе вельмі жорсткая схема спектакля – па малюнку і агульным сцэнарыі.  Акторы "варацца" у спектаклі і з кожнай рэпетыцыяй пачынаюць усё больш адчуваць яго. Кожны раз я бачу нешта новае, новае і што спектакль пачынае набіраць жыццё".

 

У "Спектакля №7" няма пэўнай драматургічнай асновы, тлумачыць Марына Дашук. То бок гэта абсалютна аўтарскі праект Жэні, сумесная эксперыментальная праца рэжысёра, актораў і мастакоў.

 

Марына Дашук: "Усё нараджаецца ў працэсе. Вось яшчэ ёсць час да прэм’еры, і гледзячы па рэпетыцыях тут яшчэ нешта прыдумваецца, дадаецца, мяняецца. Напрыклад, сёння я прыйшла на рэпетыцыю і даведалася, што ў нас ужо будзе іншы фінал. Насамрэч, у нас тут ідзе цудоўны працоўны працэс.  Сапраўдны і творчы!"


 

Яўген Карняг – увогуле вядомы эксперыментатар. Мінчукі добра памятаюць яго мінулыя працы – напрыклад, "Не танцы" ці "Кафе Поглощение". Новы спектакль рэжысёра - таксама эксперымент, але ў адрозненні ад нашумелага "Кафе Поглощение" "Спектакль №7" вельмі тэатральны.

 

"То бок гэты спектакль пабудаваны па законах тэатра, – распавядае Марына. - Гэта не "Кафе Поглощение", дзе публіка ўдзельнічала на роўных з акторамі".


Тэма "Спектакля №7" – страх.

 

"Калі я рабіў "Не танцы", у мяне была тэма гвалту, і я развіваў яе, – тлумачыць Яўген Карняг. -  Мне спадабалася працаваць падобным чынам. Калі ты бярэш тэму і спрабуеш зразумець, як гэта пачуццё ўплывае на чалавека. Што яно яму дае ці наадварот – адбірае".

 

Такая тэма для спектаклю з’явілася вельмі нечакана. Пасля праслухоўвання адной кампазіцыі, якую рэжысёр не раскрывае,  Жэня зразумеў, што ў ім вельмі многа страха. Рэжысёр лічыць, што гэты спектакль можа стаць тэрапеўтычным.

 

Яўген Карняг:  "Напрыклад, ува мне, як у Яўгене Карняге, вельмі многа страха, прычым зусім незразумелага. Мне было цікава разабрацца ў сабе, і ў многім гэтая праца – гэта псіхатэрапія ўласна мяне, актораў. І я разумею, што гэта будзе знаходзіць водгук у гледача".

 

Рэжысёр спадзяецца, што так, пасля спектаклю, кожны зможа задаць сабе пытанне: "А чаго баюся я?" і зможа знайсці на яго адказ.

 

"Я б хацеў, каб чалавек разабраўся ў сябе, задаўшы гэтае пытанне, – кажа Жэня. - І ці насамрэч страшна тое, чаго я баюся. Таму што многія рэчы, не маюць пад сабой матывацыі, і проста знікаюць пасля прагаворвання".

 

У "Спектакля №7" цудоўнае музычнае суправаджэнне – швейцарскі кампазітар Nik Bärtsch дазволіў рэжысёру выкарыстоўваць яго музыку ў спектаклі бясплатна.

 

Прэм’ера "Спектакля №7" – гэта магчымасць абазначыць новы этап развіцця сучаснага тэатра. Ды і самі акторы ўскладаюць на яго вялікія надзеі.

 

"Асабіста я чакаю, што ў беларускай тэатральнай прасторы ўсё ж такі з’явіцца сапраўдны спектакль,  – прызнаецца Марына Дашук. - Я паглядзела апошнія прэм’еры нашых беларускіх спектакляў, і яны ўвогуле не адпавядаюць паняццю "сучасны тэатр".  Нібыта ўсё загразла ў часе. Мне падаецца, што Жэневы працы адпавядаюць еўрапейскім сучасным спектаклям. І я спадзяюся, што глядач гэта таксама адчуе".


  • текст

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Другая пласцінка славутага беларускага фрык-кабарэ-бэнда.

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.