фанатэка

  • Навіны шоу-бізу
  • За 10 тысяч еўра N.R.M. апранулі міліцыянера ў залаты камбінезон (Відэа)

За 10 тысяч еўра N.R.M. апранулі міліцыянера ў залаты камбінезон (Відэа)

Музыканты прэзентавалі першы кліп, які гурт зняў без Лявона Вольскага.

17.02.2012 14:46

Трыа N.R.M. прэзентавала кліп на песню “Прамень”, якая ўвойдзе ў іх будучы альбом. Гэта першае відэа калектыву без фронтмена Лявона Вольскага. Аўтарам ідэі кліпа, у якім музыкі з’яўляюцца ў залатых камбінезонах, выступіў знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, рэжысёрам – польскі кліпмэйкер Яцэк Ташакоўскі.

 

“Сэнс кліпа – людзі ідуць сустракаць усход сонца, - распавядае змест відэа Піт Паўлаў. – Разам з N.R.M. і проста разам адзін з адным”.

 

 

Кліп здымаўся ў Мінску і Варшаве. Па словах Піта, на яго патрацілі каля 10 тысяч еўра. На відэа разам з музыкамі з’яўляюцца вядомыя беларусы – авангардыст Уладзімір Цэслер, спявачка Наста Някрасава і іншыя.

 

Падрабязней пра новы кліп Піт Паўлаў распавёў у эфіры Еўрарадыё.

Pit Paulau.mp3

 


Каментары

  • Alex, Птн, 2012-02-24 17:55

    А почему бы например не порадоваться за людей, которые не смотря ни на что сочиняют и снимают. причем некоторые "критики" на голом месте кричат бред детство и так далее, так кричать- это и есть бред и детство. Я, не являясь фанатом творчества нрм ни с вольским ни в нынешнем составе послушал песю и посмотрел клип и не испытал какой-либо ненависти, а захотелось лишь пожелать чтобы двигались в этом направлении. Так что предпочту похвалить коллектив.

  • Алесь, Вск, 2012-02-19 17:44

    Няблага, асабліва спадабалася месца, калі мент здыбае вопратку, а пад ей залаты касьцюмчык:) Але адчуваецца уплыў року "пітпаўлаўскага" накірунку, змянілася музыка. Усероўна, поспехаў хлопцам.

  • Гат, Суб, 2012-02-18 19:08

    малчу... малчу...

  • кривая, Суб, 2012-02-18 00:24

    радыёооо свабооодааа.... песня - гаўно. словы і рыфмы - абсалютны прымітыў. кліп гаўно. ідэя, можа, і нічаво, але выкананне... дурацкія залатыя касцюмы

  • Анонимный, Птн, 2012-02-17 22:22

    песьня - супер!!! Малайцы! Дастойная! Шкада, што NRM- развалілася. Паважаю і Вольскага і астатні склад NRM. Тое, што Вольскі выжыве - не было сумневу. Больш перажываю за трыо NRM. Але гэта песьня дае добрую надзею, што і ў іх ўсё наладзіцца. Так трымаць! У вас ўсё атрымаецца. А касьцюмчыкі не тое, што дзіўныя, але не зусім вылавіла іх сэнс. Хаця, калі задумацца, то....

  • Анонимный, Птн, 2012-02-17 20:03

    Сонца бясконца... Што за прымітыў. Сорамна займацца дарослым дзядзькам такім дзедствам...

  • green, Птн, 2012-02-17 18:40

    Петя уже не торт О:

  • Иван, Птн, 2012-02-17 16:19

    золотые костюмы такой же бред, как и текст песни. Лучше бы Пит на эти деньги свозил внуков (или каких-нибудь других детей:)) в Диснейленд.

  • Катя, Птн, 2012-02-17 15:27

    какой же бред эти золотые костюмы!

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Другая пласцінка славутага беларускага фрык-кабарэ-бэнда.

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.