фанатэка

  • Фота і Відэа
  • ZorkiText 2011: рускі рок на сцэне беларускага клуба (відэа, фота, гук)

ZorkiText 2011: рускі рок на сцэне беларускага клуба (відэа, фота, гук)

Падчас выніковага канцэрта ZorkiText 2011 "магілёўскія" у адны вароты перайгралі "гродзенскіх" і "мінскіх" на сцэне сталічнага R-club.

Аўтар: Еўрарадыё 18.01.2012 02:46

 

120118 Svjardlou Zorki.mp3

 

Спярша здавалася, што ідэя — скончыць канцэртам конкурс лепшых тэкстаў беларускай рок-музыкі ZorkiText 2011 — правалілася. Глядзіце самі: у конкурсе перамаглі "Серебряная свадьба", "Ляпис Трубецкой" ды "Петля пристрастия", а на канцэрт запрошаныя чатыры іншыя, прычым не вельмі-та вядомыя гурты.

 

Пра тое, як гэта было, пра тое, ці спадабаўся канцэрт чалавеку, таксама вядомаму як Фёдар, і пра тое, як сцэна R-club ператварылася ў рынг, на якім музыкі з Магілёва і Мінска па чарзе калашмацілі адно аднаго і гледачоў, чытайце ніжэй — у відэа-фота-аўдыёрэпартажы Еўрарадыё.

 

Юлія Ліж, рэдкатарка ZorkiBlog.by

 

Алесь Камоцкі, адзін з сябраў журы конкурса

 

Фіналісты конкурса (а іх было аж 12) атрымліваюць узнагароды

 

Эксперты ZorkiBlog прызналі лепшымі тэксты Святланы Бень

 

З пераможцаў толькі Бенька з'явілася на сцэне R-club. Дыплом і цацачнае мядзведзянятка ёй у рукі! Ілля Чарапко-Самахвалаў з "пятлі" апраўдаў сваю адсутнасць гастролямі, а чаму не прыехаў Сяргей Міхалок, думаю, кожнаму і так зразумела. Пасля таго, як прызы былі раздадзеныя, канцэрт пачала гродзенская група "Некоторое отсутствие пуговиц".

 

"Некоторое отсутствие пуговиц"

 

 

Гледачоў сабралося чалавек 200. Шмат хто прыехаў з Магілёва

 

 

"Ёсць гурты, якія проста качаюць. Граюць дзеля драйва, дзеля таго, каб быў кач. А ёсць гурты, якія яшчэ, у дадатак да гэтага, хочуць нешта сказаць. Вось я і прыйшоў паслухаць, што ў гэтым плане ёсць і як маладыя людзі сабе гэта ўяўляюць. Пакуль што я не расчараваны", — адкаментаваў тое, што адбывалася на сцэне, басіст гурта The UNB Фёдар Васілеўскі. The UNB вядомыя сваімі глыбокімі, вытанчанымі тэкстамі, таму меркаванне чалавека, таксама вядомага як Фёдар, дарагога каштуе.

 

Тое, што адбывалася далей, чымсьці нагадвала выяздны матч магілёўскага "Дняпра" у сталіцы... Фанаты магілёўскіх гуртоў складалі на стадыёне у зале прыкладна палову. Яны добра прымалі і сваіх, і чужых. Але нашмат цяплей, чым на "Бульваръ", рэагавалі на "Калачиком рядом" и "Сердце дурака".

 

Зусім як на футболе

 

"Калачиком рядом"

 

"Калачиком рядом", безумоўна, гэта самае меладычнае, самае прыгожае, што ёсць зараз у магілёўскай рок-музыцы. Акрамя традыцыйных для рок-гуртоў гітараў з бубнамі, "калачыкі" выцягнулі на сцэну клавішы, скрыпку, флейту і саксафон. Атрымалася вельмі паўнагучна, з дзіўнаватымі, але прыемнымі гармоніямі, якія буялі ва ўступах песень і ў прыспевах, але сыходзілі на задні план, ледзь толькі пачыналіся словы куплета.

 

kala4ikom_riadom_-_abaviazak.mp3

 

 

 

"Дзіўна, што сярод фіналістаў конкурса ZorkiText 2011 няма ніводнага, хто пісаў бы на беларускай мове, — дзеліцца назіраннем адзін з гледачоў. — Мне не хапае ў гэтым канцэрце тых жа Akute. Але робіцца добра зразумела, што цэнтр рускамоўнага року ў Беларусі — Магілёў!"

 

Абвергнуць гэтую думку спрабуе "Бульваръ" з Мінска. Фрыкі ў фраках граюць драйвова, але пасля мілагучных "калачыкаў" падаюцца занадта рэзкімі і цяжкімі. А літара "ъ" у назве гурта выглядае так жа бессэнсоўна, як і пры канцы слова "Бульбашъ".

 

"Бульваръ" (Мінск)

 

Пры канцы свайго сэта "Бульваръ" заспяваў даволі цікавы кавер на "Капітал" "ляпісаў":

 

boulevard_-_kapital.mp3

 

"Ты так желанна и так недоступна, // Как мечта онаниста, сломавшего руку". У конкурсе ZorkiBlog 2011 "Бульваръ" занялі 6-е месца з 12.

 

 

 

А пасля, на радасць магілёўскім гледачам і на развітанне мінчукам, на сцэну выйшаў гурт "Сердце дурака" лідар магілёўскай рок-сцэны. Вось вам відэа з выступу гурта "Сердце дурака"...

 

 

...ды іх жа новая песня "Студзень":

 

serdce_duraka_-_studzien'.mp3

 

Падсумуем вынікі. Канцэрт ZorkiText 2011 сабраў, хаця і не асноўных, але сапраўдных тэкставікоў беларускай рок-сцэны. Вырашыць звышзадачу аб'яднання ў адным канцэрце "Серебряной свадьбы" ды "Петли пристрастия" па-ранейшаму атрымліваецца толькі ў чараўніка-прамоўтэра Сашы Багданава. Арганізатары "Зоркага тэкста" звышзадачаў перад сабой не ставілі. Імпрэза ў іх атрымалася, хаця і не зорная, але цікавая. Але Akute сапраўды не хапала.


  • текст
  • фото
9 комментарии

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

  • Александр, Чтв, 2012-01-19 14:30

    Могилев - без преувеличения рок столица Беларуси. Столько качественногй музыки как там не пишется ни в одном городе нашей страны. Бульвар - в живую звучат обалденно, не ожидал. Сегодня подумал, что процентов 80 музыки, которую я слушаю родом из Беларуси и это здорово.

  • pavlik, Чтв, 2012-01-19 01:19

    дарэчы, на маю думку, у "Петли пристрастия" тэксты - гэта абсалютна не галоўнае. і гэта не перашкодзіла ім заняць 3-е месца ў конкурсе... на лепшыя тэксты!

  • pavlik, Чтв, 2012-01-19 01:18

    у справаздачы была адна вялікая памылка, але - праз тое, што пісалі яе па гарачых слядах, уночы пасля канцэрта... мне самому крыўдна, што пераблытаў гэтыя гурты - яны ж зусім розныя... а наконт Akute - мне іх тэксты падаюцца вартымі, таксама як і музыка. і яны прадстаўнікі вельмі нешматлікай беларускай рок-плыні ў Магілёве, так што, IMHO, былі б да месца. ну і наконт нейкага пагардлівага стаўлення да гуртоў з Магілёва - не, вам прымроілася. асабліва мне шкада, што ў тых жа "Калачиком рядом" у Мінску [пакуль што] незаслужана мала прыхільнікаў.

  • XaG_GeR, Срд, 2012-01-18 23:19

    Концерт отличный, спасибо организаторам, отчёт был корявый, хорошо, что исправили. Но Акутэ здесь не совсем были бы в тему, всё-таки ИМХО текст у них не главное абсолютно. И мне кажется, или здесь в отчёте какая-то обидная снисходительность к группам из Могилёва?

  • pavlik, Срд, 2012-01-18 18:42

    да, дакладна "Бульваръ"! выйшла памылка праз тое, што матэрыял выстаўляўся позна ўночы (( выпраўляем яе і перапрашаемся перад гуртом "Некоторое отсутствие пуговиц".

  • Ольга, Срд, 2012-01-18 17:00

    "Ты так желанна и так недоступна, // Как мечта онаниста, сломавшего руку". Это слова одной из песен гр. " БульварЪ", ребята:(

  • pavlik, Срд, 2012-01-18 16:34

    ну а пасля наступнай сыйшоў са сцэны. так што ўсё ж пры канцы.

  • tazar, Срд, 2012-01-18 16:20

    Бултваръ играл не в конце выступления, а буквально через одну-две песни после выхода на сцену

  • Анонимный, Срд, 2012-01-18 14:19

    Несумненна, канцэрт атрымауся пазiтыуны. Вялiкi дзякуй Юлii Лiж за тое, што мы бачылi тых, каго бачылi. Асаблiвы дзякуй групам "Бульваръ" i "Сердце Дурака". P.S. На фотаздымку №17 група "Бульваръ" (:

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Другая пласцінка славутага беларускага фрык-кабарэ-бэнда.

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.