СМІ: З Масквы выехалі "спецы" для ліквідацыі лідараў тэрарыстаў Данбаса

Паводле яго слоў, МУС Украіны мае інфармацыю пра намер расійскіх спецслужбаў знішчыць Ігара Гіркіна-Стралкова ("Стралка"), Ігара Безлера ("Беса") і Валерыя Болатава. Пасля збітага тэрарыстамі пасажырскага самалёта яны з'яўляюцца "непажаданымі сведкамі", "носьбітамі ўнушальнага кампрамату асабіста на прэзідэнта Расійскай Федэрацыі".

Таму, сцвярджае Шкірак, Масква гатовая да "адстрэлу" некаторых камандзіраў тэрарыстычных фармаванняў у Данецкай і Луганскай абласцях. Нібыта на ўсход Украіны накіруюць спецгрупу, складзеную з афіцэраў ГРУ Генштаба Узброеных сілаў Расіі. Таксама нельга выключыць, што для выканання гэтай задачы могуць завербаваць людзей ў атачэнні "Стралка" і "Беса". Зусім магчыма, што такія людзі там ужо ёсць і толькі чакаюць загаду. Ім маглі паабяцаць не толькі грошы, але даць гарантыю, што яны змогуць жыць у Расіі. Іншых тэрарыстаў у Расію з Данбаса могуць не прапусціць.

Заран Шкірак мяркуе, што з кіраўнікоў тэрарыстаў мае шанцы вярнуцца ў Расію толькі паліттэхнолаг Аляксандр Барадай, адзначае сайт censor.net.ua.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі