“Спакойная ноч”: п’яны кіроўца тараніў грузавік-бар’ер каля масавага гуляння

“Спакойная ноч”: п’яны кіроўца тараніў грузавік-бар’ер каля масавага гуляння

У цэнтры Паставаў п’яны кіроўца пратараніў грузавік, устаноўлены ў якасці бар’ера каля святочнага навагодняга мерапрыемства. Здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы 1 студзеня. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, перад сутыкненнем з МАЗам легкавы аўтамабіль Volvo збіў часовы дарожны знак “Уезд забаронены”.

БЕЛТА дадае, што 27-гадовы кіроўца легкавіка не пацярпеў, яго 29-гадовая жонка, якая ехала ў якасці пасажыра, атрымала траўмы і была шпіталізавана.

Цікава, што сёння МУС заявіў, што ноч была “дастаткова спакойнай” і прайшла без надзвычайных здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. У тым жа паведамленні адзначалася, што сёлета, з улікам аналізу тэрактаў у шэрагу краін Еўропы, было вырашана заблакаваць грузавымі аўтамабілямі (у тым ліку і аўтазакамі) пад’езды да месцаў, дзе масава збіраюцца людзі. Атрымліваецца, што ў Паставах гэтая мера спрацавала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі