"Стралок" забараніў у "праваслаўнай арміі" мацерную лаянку

Раней, яшчэ трымаючы абарону ў Славянску, ён расстрэльваў падначаленых на падставе загаду Дзяржкамітэта абароны СССР ад... 1941 года. 29 ліпеня Гіркін выдаў загад аб забароне мацернай лаянкі.

"Мы называем сябе праваслаўнай арміяй і ганарымся тым, што служым не залатому цяльцу, а служым Госпаду нашаму Ісусу Хрысту і свайму народу... Ужыванне ваярамі мацернай лаянкі ёсць знявагай Госпада і Божай Маці, якім мы служым і якія пакрываюць нас у баі", — піша ў загадзе камандзір тэрарыстаў.

Якое пакаранне чакае тых "апалчэнцаў", якія працягнуць мацюкацца, Ігар Гіркін не ўдакладніў. Ён толькі даручыў сваім "камандзірам і афіцэрам па ідэалогіі праводзіць тлумачальную працу аб сэнсе мацернай лаянкі і прычынах яе недапушчальнасці". Між іншым, яны павінны распавядаць, што мацюкі маюць замежнае паходжанне і "выкарыстоўваліся ворагамі Русі для апаганьвання нашых святынь".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі