"Тарпеда-БелАЗ" выйграў у брэсцкага "Дынама" — 2:0 (відэа)

Гаспадары поля доўгі час ніяк не маглі забіць гол і толькі ў канцы матча ім удалося вырваць першую перамогу ў сезоне. На 74-й хвіліне вызначыўся Арцём Васькоў, а на 79-й — Руслан Івашка.



Астатнія матчы 4-га тура пройдуць 19 красавіка. У Віцебску наваполацкі "Нафтан" згуляе з салігорскім "Шахцёрам", БАТЭ прымае бабруйскую "Белшыну", мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" сустрэнецца з "Мінскам", "Гомель" будзе гуляць са "Слуцкам", а "Дняпро" — з гродзенскім "Нёманам".
 

Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруюць "Нафтан", "Шахцёр" і мінскае "Дынама", у якіх па 7 ачкоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі