To prevent automated spam submissions leave this field empty.

Гродзенскі махляр выдаваў візы ў сябе дома

Міліцыя затрымала 25-гадовага зламысніка.

У Слоніме праходзіць рэспубліканскі фестываль "Паланэз-2012"

У ім удзельнічаюць каля 400 чалавек з 27 творчых калектываў краіны.

У Гродне пакажуць паштоўкі-лагатыпы беларускіх СМІ (фота)

Майстрыха Юлія Сідзіфарава зрабіла іх для ІІІ фэсту моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”.

У Гродне праходзіць тыдзень фітнэсу (фота)

Паказальныя выступленні прайшлі на Савецкай плошчы.

Мікалай Чаргінец едзе глядзець кароваў і норак

Каля 40 пісьменнікаў і журналістаў на чале з генералам Мікалаем Чаргінцом выпраўляюцца ў турнэ па Гродзеншчыне.

У Слоніме мужчына спрабаваў спаліць сябе ў двары свайго дома

44-гадовы рабочы мясцовага мясакамбіната абліў сябе лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў.

У Гродне публічна абмяркуюць дачыненні з інвалідамі

10 мая тут пройдзе адкрытая публічная дыскусія “Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?”

На прадпрыемстве "Гродна-Азот" адбыўся пажар

Узгаранне адбылося ў кацельным цэху сёння а 7-й раніцы.

У Гродне праходзіць фестываль славянскіх баявых мастацтваў (фота)

Фэст трохдзённы, ён доўжыцца з 4 па 6 траўня.

У Гродне змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы

Бацькі школьнікаў лічаць, што ўвядзенне двух рускамоўных класаў — гэта пачатак згортвання адукацыі на польскай мове.

У Астравецкім раёне знайшлі дом з праклёнамі (фота)

Ён месціцца ў вёсцы Вялікія Стаўпеняты і ў ім цяпер ніхто не жыве.

Фанаты “Нёмана” прайшлі па Гродне жоўта-зялёным маршам (фота)

29 красавіка, напярэдадні матча каманд “Нёман” (Гродна) і “Дынама” (Мінск) гродзенскія аматары зладзілі акцыю падтрымкі свайго клуба.

Гродзенцы высвятляюць, як экскурсія стала масавым мерапрыемствам

26 красавіка кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч накіраваў афіцыйную заяву ў гарвыканкам.

У цэнтры Смаргоні прапануюць паставіць "лаўку Напалеона" (фота)

Зрабілі яе скульптар Валеры Калясінскі з архітэктарамі Бажыдаем і Бурым.

Масавая бойка футбольных фанатаў у Слоніме (фота, відэа)

Мясцовыя заўзятары і госці з Гродна сышліся сценка на сценку. У баталіі ўдзельнічалі з абодвух бакоў каля 60 чалавек.

Замкавы лес пад Ваўкавыскам ператвараюць у сметніцу? (фота)

Там знайшлі цэлую звалку аўтапакрышак.

Жыхары Слоніма ўсю суботу былі без вады

Чаму ў кранах кватэр самых буйных мікрараёнаў горада 21 красавіка, знікла вады — ніхто са слонімцаў не ведае.

Фэст экскурсаводаў у Гродне перанеслі з-за папярэджання міліцыі

Увечары 20 красавіка міліцыянты наведалі ўсіх вядучых экскурсій.

У Полацку злавілі дэзерціра, які хаваўся 18 гадоў

Следчыя ўгаварылі яго здацца добраахвотна.

Гісторык: У беларускіх гарадах былі свае вуліцы “чырвоных ліхтароў”!

Гісторык Сяргей Раманаў прапануе адкрыць музей прастытуцыі ў Гродне і распавядае, як працавалі “начныя матылькі” Беларусі ў ХІХ ст.

Гродзенка памалявала на 14 аўтамабілях цвіком і камнем (фота)

Свой занятак 9-гадовая дзяўчынка патлумачыла любоўю да малявання, паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў.

Гродзенская сям'я можа трапіць пад "крыміналку" за пабудаванае жытло

Рэч у тым, што сям'я змудрылася пабудаваць дзве кватэры за ільготны крэдыт.

Гісторыкі падрыхтавалі экскурсію па гродзенскай "вуліцы чырвоных ліхтароў"

Вандроўка па "гарачых мясцінах" ХІХ стагоддзя пройдзе 22 красавіка ў рамках фэсту экскурсаводаў.

Пад Гродна пачнуцца беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні

Беларускія і расійскія вайскоўцы на працягу двух дзён на палігоне адпрацуюць сумесныя контрдыверсійныя дзеянні.

Шчучынскі райвыканкам прадасць бункер часоў "халоднай вайны"

Двухпавярховы камандны пункт быў пабудаваны ў 1977 годзе. Сакрэтны аб'ект мусіў выкарыстоўвацца ў выпадку ядзернай вайны.

У Гродне разбіўся міліцэйскі аўтамабіль, загінуў чалавек

Патрульная машына ехала на тэрміновы выклік на дапамогу пешаму міліцэйскаму нараду.

На Лідчыне адбылася страшная аўтааварыя

Адзін чалавек загінуў, шасцёра параненыя.

Каля Гродна прайшоў кубак свету па ракетамадэльным спорце (фота)

13-15 красавіка ў спаборніцтве ўдзельнічалі ракетамадэлісты з шасці краін.

Памераць артэрыяльны ціск у Гродне можна ў аптэках і банках

19-20 красавіка ў абласным цэнтры пройдзе медыка-асветніцкая акцыя па прафілактыцы інфаркта і інсульта.

Асвячэнне велікодных страваў у гродзенскім храме Раства Багародзіцы (фота)

Рытуал правяла настаяцельніца жаночага манастыра Раства Багародзіцы ігумення Гаўрыіла.