To prevent automated spam submissions leave this field empty.

“Траўмы маглі з'явіцца ад падзення на плоскасць з вышыні ўласнага росту”

Пацярпелай ад тэракту Алене Лебядзінскай адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, якія яе затрымоўвалі.

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва сустрэліся з Ганнай Камароўскай

Сустрэча Людмілы і Таццяны Кавалёвых з жонкай прэзідэнта Польшчы праходзіла ў закрытым фармаце.

Пацярпеламу ад тэракту замест бальнічнага – пенсія ў 600 тысяч

Праз год пасля тэракта некаторыя ахвяры выбуху працягваюць лячыцца, а некаторых звольнілі з працы... ужо праз 4 месяцы.

Фільм пра тэракт — з памылкамі! (відэа памылак)

Крамы па адрасе не існуе, тэрарыст у метро пераабувае красоўкі, родныя Канавалава не могуць сведчыць на судзе пра спробы самагубства...

Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму

Былы Генпракурор распавёў Еўрарадыё, што трэба мяняць у законах і ці магчыма было прызначыць іншы прысуд абвінавачаным у тэракце.

Міліцыянт, які прапусціў Канавалава ў метро, асуджаны на 3 гады

Пра лёс Віталя Рагачэўскага паведаміла Беларускае тэлебачанне ў фільме "Метро", прысвечаным тэракту ў мінскім метрапалітэне.

Па БТ паказалі, як затрымлівалі Канавалава і Кавалёва (ВІДЭА)

Дакументальны фільм "Метро", як анансавалася, дэманструе раней невядомыя факты пра выбух у Мінску.

У Маскве ўшанавалі памяць ахвяраў мінскага тэракту

11 красавіка беларусы Масквы ўсклалі кветкі да амбасады.

У Кіеве памянулі ахвяраў тэракту ў мінскім метро

11 красавіка, у гадавіну тэракту ў мінскім метро, у Кіеве ўшанавалі памяць загінулых у гэтай трагедыі.

У Брэсце акцыя памяці ахвяраў мінскага тэракту прайшла мірна

Яе зладзілі мясцовыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!"

У Віцебску акцыя памяці ахвяраў мінскага выбуху скончылася затрыманнямі

Плошча Перамогі, дзе дамовілася сабрацца віцебская моладзь, паўгадзіны была ў міліцэйскім ачапленні. Двух чалавек затрымалі.

Памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро ўшанавалі ў Вільні

Акцыю зладзілі актывісты аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

У Гомелі не дазволілі ўшанаваць памяць ахвяраў тэракту ў Мінску (фота)

Акцыя мусіла прайсці сёння а 18-й гадзіне на цэнтральнай плошчы каля “нулявога кіламетра”.

Польскі тэлеканал распачынае акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Паралельна з гэтым журналісты TVN працуюць над другой часткай фільма пра беларускі тэракт.

У Мінску адкрылі помнік ахвярам выбуху ў метро (ФОТА, ВІДЭА)

На акцыю да станцыі метро "Кастрычніцкая" прыйшло каля 300 чалавек, паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн.

Якім быў дзень 11 красавіка 2011 для вас?

У гадавіну тэракту ў мінскім метро Еўрарадыё задало пытанне сваім слухачам і падпісчыкам у сацсетках.

"Я заўсёды адмоўна ставілася да смяротнага пакарання"

Нават тэракт не змяніў стаўленне некаторых пацярпелых да вышэйшай меры.

Як выбух 11 красавіка змяніў ваша жыццё?

Страта спакою, смутак, сумневы, боязь уваходзіць у метро. Але на вуліцах Мінска знайшоўся і чалавек, які... не ведае пра тэракт!

Cёння ўпершыню пакажуць відэа захопу Канавалава і Кавалёва

Да ўгодкаў тэракту з'явіцца спецыяльны рэпартаж "Метро" Агенцтва тэленавінаў.

У мінскім архікатэдральным касцёле згадаюць пра ахвяраў тэракту

Сёння ў 18.30 там пачнецца набажэнства, падчас якога ўспомняць імёны 15 загінулых у красавіку 2011-га.

Усё пра тэракт у мінскім метро

Еўрарадыё сабрала ўсе матэрыялы пра тэракт разам: фота, відэа, сведкі, расследванне ў Віцебску.

Сёння спаўняецца год з часу тэракту ў мінскім метро

Яго ахвярамі сталі 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя.

Сёння адкрыюць помнік ахвярам тэракту (фота скульптуры)

У сераду спаўняецца год з моманту выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая".

Жонка апошняй ахвяры выбуху ў мінскім метро цяпер працуе ў “хуткай”

Там да тэракта працаваў яе муж. “Для мяне было адкрыццём, што людзі дапамагаюць”, — гаворыць Наталля Ільіна.

Праз год пасля выбуху ў метро 4 пацярпелыя ўсё яшчэ лечацца

Тым часам улады рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўгодак тэракту.

На дзяржаўным тэлебачанні здымаюць фільм пра віцебскіх “тэрарыстаў”

Пра тое, як людзей запрашаюць “здымацца ў кіно”, стала вядома суседу сваякоў расстралянага Уладзіслава Кавалёва, віцебскаму апазіцыянеру Барысу Хамайду.

Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць” (фота)

З бацькам ходзіць хлопец, які хавае свой твар пад капюшонам, а за домам назірае невядомы у спартовай куртцы.

Помнік ахвярам тэракту ў метро паставяць да гадавіны выбуху

Мемарыяльную кампазіцыю ўсталююць каля ўваходу на станцыю метро "Кастрычніцкая" да 11 красавіка.

Кавалёў расстраляны ў дзень звароту адваката з нагляднай скаргай

Да гэтага адваката 2 дні не пускалі ў СІЗА без тлумачэння прычынаў. Ён хацеў дапісаць скаргу разам з асуджаным.