У Беларусі стварылі драўляны аналаг спінера, які спачатку трэба сабраць

У Беларусі стварылі драўляны аналаг спінера, які спачатку трэба сабраць

Пінская кампанія Eco-Wood-Art, якая займаецца вытворчасцю 3D-пазлаў з фанеры, стварыла свой аналаг папулярнага спінера. Цацка цалкам з фанеры і мае квадратную форму з драўлянымі шасцернямі ўнутры. 

“Гэта менавіта кірунак цацак-антыстрэс, — гаворыць прадстаўнік вытворцаў. — Але мы не гонімся за хуткасцю кручэння і даўжынёй. Нас цікавіць менавіта антыстрэс-момант. Плюс гэта больш бяспечная цацка, бо ў ёй няма дробных металічных дэталяў. Наша цацка вельмі лёгкая, драўляная, з натуральных матэрыялаў, экалагічна чыстая і максімальна прыемная”.

Каб не блытаць беларускую цацку са спінерам, было вырашана назваць яе твістарам. Іх продаж пачнецца ў жніўні, бо пакуль распрацоўваецца ўпакоўка твістараў. Тады ж з’явяцца і цэны на цацку. Прадавацца ён будзе ў выглядзе 3D-пазла, які давядзецца спачатку сабраць. Цяпер ужо даступная перадзамова твістараў на сайце кампаніі і ў сацыяльных сетках. Першапачаткова дастаўляцца яны будуць поштай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі