У цэнтры Мінска каля галоўпаштамта таксі ўрэзалася ў Chrysler (відэа)

Як паведамляе onliner.by, аўтамабіль "Хундай" ехаў па другой паласе, сыходзіў ад сутыкнення і стукнуў таксоўку Рэно. Тая, у сваю чаргу, ўрэзалася ў прыпаркаваны каля гатэля "Крайслер". Спрацаваў "эфект даміно", ад якога пацярпелі "Вольва" і мерсэдэс.



У Мінскай ДАІ кажуць, што абышлося без сур'ёзных траўмаў. Вінаватым у здарэнні папярэдне быў прызнаны кіроўца таксі. На яго склалі адзін пратакол — за ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі