У цэнтры Мінска прызямліўся верталёт (фота)

У цэнтры Мінска прызямліўся верталёт (фота)

Нечаканае відовішча сустрэла мінчукоў удзень 5 студзеня на Кастрычніцкай плошчы, у цэнтры сталіцы. Каля Палаца Рэспублікі сеў невялікі верталёт з надпісам "МНС Рэспублікі Беларусь".

Па словах прэс-сакратара Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталя Навіцкага, там адбываюцца кіназдымкі.

Месца пасадкі верталёта ачапілі міліцыянты.

Як даведалася БЕЛТА на кінастудыі "Беларусьфільм", у сталіцы ідуць здымкі васьмісерыйнага тэлевізійнага фільма "Трымайся за аблокі" ("Дацягнуцца да нябёсаў"). Фільм прысвечаны людзям, якія ўзводзяць лініі электраперадач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі