У "ДНР" "разборкі" за каналы сувязі з Масквой, у "ЛНР" знайшлі агента Кіева

Як піша ў Facebook украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук, "палявыя камандзіры" на Данбасе актыўна шукаюць магчымасць атрымаць каналы сувязі з Масквой для атрымання "адраснай дапамогі" з Расіі. Безлер-"Бес" такі канал мае, што выклікала яго канфлікт з кіраўніцтвам "ДНР", якое імкнецца адзінаасобна кантактаваць з расійскім вайсковым кіраўніцтвам.

Таксама працягваюцца "разборкі" сярод кіраўнікоў тэрарыстаў у самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспубліцы". Так званы "кіраўнік ЛНР" Платніцкі пасварыўся з "міністрам абароны ЛНР" Плотнікавым. Апошні абвінавачвае Платніцкага ў сувязях з Кіевам і некампетэнтнасці ў вайсковых пытаннях.

Раней паведамлялася пра баі паміж асобнымі групоўкамі тэрарыстаў за рэсурсы і ўладу ў асобных гарадах Данбаса.

Фота — Getty Images  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі