У Кіеве спадзяюцца, што Мінск паўплывае на Маскву

23 ліпеня было заяўлена, што МУС Украіны мае доказы датычнасці міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу да перадачы зброі тэрарыстам і каардынацыі іх дзейнасці. У Кіеве перакананыя, што толькі ціск міжнароднай супольнасці і жорсткія санкцыі могуць прымусіць расійскае кіраўніцтва спыніць такую падтрымку. Украінцы спадзяюцца і на спрыянне беларускага кіраўніцтва.

Вось што заявіў Еўрарадыё прэс-сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны палкоўнік Андрэй Лысенка:

"Мы спадзяемся, што беларускія калегі праз свае палітычныя, дыпламатычныя кантакты змогуць паўплываць на Маскву для таго, каб яна перастала даваць дапамогу тэрарыстам".

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выступаў у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, заяўляў, што тэрарысты на ўсходзе Украіны павінны быць ліквідаваныя. У той жа час ён патрымлівае цесныя стасункі з расійскім кіраўніцтвам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі