У Магілёве будуць судзіць "за распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі"

Гэта — наступства затрымання Барысава, якое адбылося ўначы 16 ліпеня. Тады на аўтадарозе Мінск — Магілёў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ яго аўтамабіль. Актывісту паведамілі: ёсць падазрэнне, што машына здзейсніла "злоснае хуліганства ў Бялынічах" ды прапанавалі праехаць у міліцыю. Там у багажніку і знайшлі газеты. Было заяўлена, што Ігар Барысаў "здзяйсняў на сваім аўтамабілі дастаўку газет "Сацыял-дэмакрат" і "Наш Магілёў" у агульнай колькасці 11800 асобнікаў".

Вось што распавёў Еўрарадыё Ігар Барысаў:

"Мяне абвінавачваюць у тым, што я, не з'яўляючыся распаўсюднікам СМІ, у парушэнне закону, здзяйсняў распаўсюд СМІ. То бок, тое, што я вёз газеты на сваім аўтамабілі, гэта з'яўляецца распаўсюдам. Сказалі чакаць суду".

Адзначым, што "Сацыял-дэмакрат" — гэта выданне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Нумар прысвечаны "Народнаму рэферэндуму". "Наш Магілёў" — мясцовае маланакладнае выданне, нумар якога быў прысвечаны кампаніі "Захаваем стары Магілёў".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі