У Маскве пройдуць перамовы па пастаўках беларускага харчавання ў Расію

Нагадаем, 6 жніўня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе ўвоз у Расію на год харчавання з ЕС, ЗША, Канады, Японіі і Аўстраліі. Гэта рашэнне стала адказам на заходнія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне. У спіс забароненых тавараў патрапілі ялавічына, свініна, птушка, рыба, садавіна, гародніна, сыры і малочная прадукцыя, арэхі і іншыя прадукты.

У жніўні ў Мінску заявілі пра гатоўнасць павялічыць аб'ём паставак харчавання ў Расію (на 15-50% у залежнасці ад віду тавараў). Пры гэтым беларускія чыноўнікі паабяцалі, што Беларусь не дапусціць рээкспарту праз сваю тэрыторыю харчовых тавараў, забароненых да ўвозу ў Расію.

Аднак, як інфармуе БелаПАН, у верасні Рассельгаснагляд заявіў, што садавінагародніная прадукцыя з краін ЕС, у дачыненні да якіх Расея ўвяла эмбарга, "прасочваецца" на расійскі рынак праз Беларусь. Аднак адзначалася, што вялікай колькасці такіх выпадкаў не зафіксавана.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі