У Мінску невядомыя пашкодзілі аўтамабілі з расійскай сімволікай (фота)

Пра праявы агрэсіі ў адносінах расіян і аўтамабіляў з расійскай сімволікай паведамляе партал tut.by. Нейкі 23-гадовы беларус Міша, які любіць Расію, ездзіў на Merсedes з расійскім сцягам "на борце". У выніку, невядомыя прабілі два колы, а налепкі з сімволікай паздзіралі. Днямі пацярпелы напісаў заяву ў міліцыю. Ён перакананы, што агрэсія выклікана падзеямі ва Украіне.

Дарэчы, падчас хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску згаданага Мішу ледзь не пабілі з-за расійскай сімволікі на машыне. Яе пазрывалі, а сам кіроўца схаваўся ў сваёй машыне. Тады заяву ў міліцыю ён не пісаў. "Я бачу, што гэтыя хуліганствы становяцца рэгулярнымі", — кажа ён у інтэрв'ю tut.by.

Яшчэ аднаму Міхаілу, якому 28 гадоў, прастрэлілі лабавое шкло ў аўтамабілі з расійскай сімволікай. Сам ён пераехаў у Беларусь з Расіі і ўжо мае беларускі пашпарт. Ён гаворыць, што раней з такой варожасцю не сутыкаўся. У міліцыю ён не звяртаўся.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі