У Мінску п'яная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем аўтамабіляў

У Мінску п'яная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем аўтамабіляў

У Мінску па вуліцы Чурлёніса п'яная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем прыпаркаваных аўтамабіляў, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. Яе знайшлі. Аператыўнікам дзяўчына патлумачыла, што ў той вечар вярталася дахаты ў стане алкагольнага ап'янення і праводзіла па легкавіках пазногцямі, пры гэтым бачыла, што пакідае пашкоджанні.

Вядома, што дзяўчына 1999 года нараджэння. Яна — студэнтка 2-га курса аднаго з мінскіх ВНУ. Раней яе да крымінальнай адказнасці не прыцягвалі. Дзеянням дзяўчыны дадуць прававую ацэнку пасля праведзенай праверкі.

У Мінску п'яная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем аўтамабіляў
Фота: http://guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі