У Смаргоні са школы эвакуявалі амаль 400 дзяцей

У Смаргоні са школы эвакуявалі амаль 400 дзяцей

23 кастрычніка 2017 года выратавальнікі атрымалі паведамленне пра загаранне ў электрашчытавой у сярэдняй школе ў Смаргоні. Падраздзяленні МНС, што прыбылі на месца, пабачылі задымленне ўнутры будынка школы. 

Настаўнікі, персанал навучальнай установы і дзеці знаходзіліся на вуліцы. Усяго было эвакуявана 471 чалавек, з іх 389 — навучэнцы. 

Выратавальнікі высветлілі, што прычына задымлення знаходзіцца ў шахце і і электрашчытавой на 3-м паверсе. У выніку сцены ў шахце закураныя, а ў электрашчыце пашкоджаная праводка. Меркаваная прычына — кароткае замыканне.

 

У Смаргоні са школы эвакуявалі амаль 400 дзяцей
Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі