У ЗША гіганцкі акунь цалкам заглынуў метровую акулу (відэа)

Гіганцкі акунь расправіўся з акулай з першай спробы. Відэа знялі і выклалі на YouTube рыбакі. За некалькі дзён ролік паглядзелі больш за 11 мільёнаў разоў.

Гэта адбылося ля ўзбярэжжа Баніта-Спрынгс ў Фларыдзе. Мужчына выцягваў з вады акулу даўжынёй ледзь больш за метр, калі пад вадой замігацела цёмная цень. Рыбакі разглядзелі гіганцкага групера – марскога акуня. Ён на секунду выскачыў з вады і ў адно імгненне праглынуў здабычу. Вага групераў можа дасягаць 360 кілаграмаў, а даўжыня - 2,5 метра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі