У ЗША рассакрэцілі дакументы пра пасляваенную беларускую эміграцыю (фота)

ЦРУ рассакрэціла значную частку дакументаў пра пасляваенную беларускую эміграцыю. Яны датычаць супрацоўніцтва падчас "халоднай вайны" беларускіх дзеячоў, эміграцыйных арганізацый з амерыканскімі спецслужбамі. Гэта была падрыхтоўка і перакідка ў Польшчу і БССР выведнікаў з мэтай збору інфармацыі і наладжвання сувязі з антысавецкім падполлем, а таксама правядзенне так званых "ідэалагічных дыверсій". У некалькіх выпадках беларускія эмігранты дапамагалі амерыканцам выкрываць савецкіх агентаў на Захадзе.

Рассакрэчаныя справы каля дзясятка беларускіх дзеячоў, у тым ліку і тых, хто падазраваўся ў супрацоўніцтве з нямецкімі акупантамі падчас Другой сусветнай вайны (Станіслаў Станкевіч, Эмануіл Ясюк, Франц Кушаль, Іван Аўдзей). Называюцца псеўданімы, пад якімі некаторыя беларускія эмігранты супрацоўнічалі з ЦРУ. Змешчаны значны аб'ём фінансавай дакументацыі.

Таксама перасталі быць сакрэтам некалькі аперацый, якія амерыканскія спецслужбы праводзілі ў 1950-я гады на тэрыторыі БССР пры дапамозе беларускіх і рускіх эміграцыйных арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі