Валейбалістка з Казахстана стала інтэрнэт-сенсацыяй (фота, відэа)

Усё пачалося з яе выступлення на чэмпіянаце Азіі па валейболе сярод спартсменаў да 19 гадоў. Увагу заўзятараў прыцягнула знешнасць дзяўчыны, яна атрымала прыз самай прыгожай валейбалісткі турніра.

На дадзены момант у Сабіны Алтынбекавай больш за 250 тысяч падпісчыкаў у Instagram, 30 тысяч — у Twitter і 200 тысяч фанатаў — у Facebook. А на YouTube за некалькі дзён з'явілася больш за сотню відэа пра спартсменку, адно з іх, самае папулярнае, мае назву "Прыгожая жанчына Азіі". Карыстальнікі Twitter пачалі выкарыстоўваць хэштэг #LoveSabinaItynbekova для прызнанняў у каханні ды прапановаў рукі і сэрца Сабіне. Таксама актыўна ствараюцца фотакалажы, коміксы і анімэ-карціны.

Трэнер валейбалісткі лічыць, што інтэрнэт-папулярнасць не дазволіць ёй дамагчыся поспехаў у спорце. Ён наракае, што на чэмпіянаце гледачы рэагавалі толькі на яе, нібыта, на пляцоўцы больш нікога не было, інфармуе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі