З Украіны выехала 184 расійскіх КамАЗы

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

“Па стане на 13.00 з тэрыторыі Украіны выехала 184 грузавікі. Аднак нашых прадстаўнікоў на агляд гэтых грузавікоў не дапускаюць”, — сказаў Лысенка.

Ён таксама паведаміў, што групу ўкраінскіх памежнікаў і мытнікаў, якіх учора заблакавалі расійскія вайскоўцы для бесперашкоднага ўезду “гуманітарнага канвою”, разблакавалі, яны знаходзяцца ва ўкраінскім памежным пункце пропуску “Ізварына”.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі