Зацверджаныя тэрміны правядзення сёлетняй уступнай кампаніі ў ВНУ

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 да 12 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю свае тэрміны — з 1 па 30 лістапада.



Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асобаў або ўласных сродкаў. У вочнай (дзённай) або завочнай формах ў Акадэміі МУС, Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, Інстытуце памежнай службы — з 8 да 28 ліпеня. Гэтыя ж тэрміны вызначаны для Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Для іншых дзяржаўных і прыватных ВНУ — гэта з 8 па 31 ліпеня (для завочнай формы сельгаспрофілю — з 1 па 30 лістапада).



Уступныя выпрабаванні ў "сілавых" ВНУ (Акадэміі МУС, Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, Інстытуце памежнай службы) пройдуць з 13 па 16 ліпеня, а такіх ВНУ, як Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, — з 13 па 22 ліпеня. Для ўсіх астатніх — з 13 па 18 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — з 1 па 20 снежня), паведамляе БЕЛТА.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі