Затрыманаму ў Віцебску святару з Расіі пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

Затрыманаму ў Віцебску святару з Расіі пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

Затрыманаму ў Віцебску святару з Расіі пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 39-гадоваму Мікалаю Кірэеву выстаўленае абвінавачванне, артыкул — “замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй” (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 КК). Ён застаецца пад вартай, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Расіяніна, жыхара Ленінградскай вобласці затрымалі ў Віцебску 3 жніўня ў момант, калі ён і дзве жанчыны (ва ўзросце 20 і 30 гадоў) ішлі на пасадку ў аўтобус да Санкт-Пецярбурга (спачатку паведамлялася, што яго схапілі ў прытоне з прастытуткамі). Пра яго затрыманне выказалася РПЦ: Масква будзе прасіць, каб святара выдалі ў Расію і яго крымінальны пераслед адбываўся на радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі