Жыццю школьніцы, якая выпала з 11-га паверха ў Оршы, нічога не пагражае

Жыццю школьніцы, якая выпала з 11-га паверха ў Оршы, нічога не пагражае

Медыкі аказалі ўсю неабходную медыцынскую дапамогу 15-гадовай дзяўчыне, якая 6 жніўня выпала з акна 11-га паверха жылога дома ў Оршы. Як паведаміла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, цяпер жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.

Сахарава: “Дзяўчына па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі. Яна ў прытомнасці, лекары працягваюць аказваць ёй медыцынскую дапамогу. Сказалі, што жыццю яе нічога не пагражае. Такім чынам, як толькі будзе магчымасць, следчыя будуць з ёй працаваць. Пакуль яны не змаглі з ёй паразмаўляць, бо медыкі аказваюць дзяўчыне дапамогу і не дазваляюць з ёй камунікаваць”.

Нагадаем, здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня ў Оршы. Следчыя выявілі, што дзевяцікласніца выпала з лоджыі кватэры, размешчанай на 11-м паверсе.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства заведама непаўналетняга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі