ЗША прапануе Беларусі выдаваць візы на тэрмін, большы за адзін год

ЗША прапануе Беларусі выдаваць візы на тэрмін, большы за адзін год

Консульскі аддзел амбасады ЗША з 1 лютага пачне выдачу ўсім грамадзянам Беларусі амерыканскіх віз любой катэгорыі. Але працягласцю дзеяння ― не больш, чым на адзін год. Па словах Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Роберта Райлі, яны не могуць выдаваць беларусам візы на больш працяглы тэрмін таму, што грамадзянам ЗША беларуская амбасада выдае візы такога тэрміну дзеяння.

Роберт Райлі: “Раней у нас не было стымулу абмяркоўваць з беларускім бокам гэтае пытанне, бо спектр візавых паслуг быў дастаткова абмежаваны. Але цяпер, калі мы пачынаем аказваць поўны спектр візавых паслуг, мы ўжо паставілі гэтае пытанне перад беларускімі ўладамі”.

Якім будзе адказ беларускіх уладаў і на які тэрмін магчымае ўзаемнае павелічэнне тэрміну як амерыканскіх, так і беларускіх віз, Роберт Райлі прагназаваць не стаў.

Нагадаем, з 1 лютага амбасада ЗША ў Мінску пачынае выдаваць візы ўсіх катэгорый для ўсіх грамадзян Беларусі. У 2008 годзе адбылося ўскладненне беларуска-амерыканскіх адносін, і цягам 10 гадоў беларусам давялося атрымліваць амерыканскія візы ў суседніх краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі