1 лістапада палякі спынілі 684 спробы незаконнага пераходу мяжы з Беларусі

1 лістапада палякі спынілі 684 спробы незаконнага пераходу мяжы з Беларусі

За 1 лістапада польскія памежнікі зарэгістравалі 684 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Памежнікі затрымалі 16 чалавек — 15 іракцаў і аднаго іранца. 24 чалавекі атрымалі пастановы пра выдаленне з тэрыторыі Польшчы. 

За дапамогу нелегальным мігрантам затрыманыя два чалавекі — грамадзяне Украіны і Егіпта.

Мігранцкі крызіс на беларускіх межах цягнецца ўжо каля паўгода. Спярша большасць нелегальных мігрантаў ішлі з Беларусі ў Літву, але апошнія месяцы пераключыліся на польскі напрамак. Еўрапейскія палітыкі вінавацяць у гэтым крызісе афіцыйны Мінск і называюць гэтыя дзеянні гібрыднай агрэсіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі