1 верасня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
У пятніцу, 1 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9353 да 1,9288 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,2994 да 2,2927. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3213 беларускага (у чацвер — 3,3056).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 31 жніўня курс долара ЗША павялічыўся з 1,9335 да 1,9353 беларускага рубля, а курс еўра знізіўся — з 2,3108 да 2,2994.