10 беларусаў з аўтобуса, які перакуліўся ў Польшчы, яшчэ пад наглядам медыкаў

10 беларусаў з аўтобуса, які перакуліўся ў Польшчы, яшчэ пад наглядам медыкаў

Пасажыраў беларускага аўтобуса, які перакуліўся ў Польшчы, выпісваюць са шпіталя ў Міньску-Мазавецкім. Пад наглядам медыкаў застаюцца менш за 10 чалавек, перадае "Белсат". 

"Амаль усе пацярпелыя, якіх забіралі, выйшлі са шпіталю. У ім застаюцца менш за 10 чалавек. Гэта асобы, якія не маюць цяжкіх пашкоджанняў. Іхнаму жыццю нічога не пагражае", — кажа супрацоўніца павятовай управы паліцыі ў Міньску-Мазавецкім Эльжбета Загурска.

У Варшаву верталётам адправілі 17-гадовую пасажырку: у яе было падазрэнне на пералом сківіцы. 

У паліцыі кажуць, што аўтобус з беларусамі з’ехаў у роў, зачапіў дрэва і перакуліўся. Кіроўца быў цвярозы і дагэтль застаецца ў паліцыі — працягваюцца следчыя дзеянні.

Як распавядала Еўрарадыё аварыя з беларускім аўтобусам здарыўся 8 верасня каля польскага горада Седльцы. У аўтобусе былі 45 пасажыраў і два кіроўцы. Пасля здарэння 39 пацярпелых без цяжкіх пашкоджанняў трапілі ў шпіталь. На месца аварыі выязджалі восем аўтамабіляў хуткай дапамогі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі