10 парад для беларускіх турыстаў у Грузіі

Фота: Кавказский Узел
Фота: Кавказский Узел

Набліжаецца летні сезон адпачынкаў. Сайт "Каўказскі вузел" сабраў некалькі саветаў для турыстаў, якія падумваюць паехаць у Грузію.

 

1. Ці патрэбная для наведвання Грузіі віза?

Грамадзянам Беларусі для ўезду ў Грузію віза не патрэбная. Звяртайце ўвагу на тое, каб ваш пашпарт дзейнічаў не менш за шэсць месцаў пасля дня ўезду ў Грузію, і ў ім былі мінімум дзве чыстыя старонкі для віз ці іншых адзнак.

Уезд у Грузію праз Паўднёвую Асецію і Абхазію забаронены.

Больш за тое, грузінскія ўлады могуць адмовіць ва ўездзе, калі ў вас у пашпарце ёсць адзнакі аб тым, што вы наведвалі Абхазію ці Паўднёвую Асецію раней. Хутчэй за ўсё, такіх праблем не ўзнікне, паколькі звычайна абхазскія і паўднёваасяцінскія памежнікі ніякіх адзнак у пашпарты не ставяць. Але ў любым выпадку, факт наведвання вамі Абхазіі ці Паўднёвай Асеціі афішаваць не варта.Па грузінскіх законах гэта лічыцца крымінальным злачынствам, за якое можна трапіць у турму ці атрымаць буйны штраф.

 

2. Калі лепш ехаць у Грузію?

Ездзіць у Грузію раім круглы год. Але на летнія месяцы лепш за ўсё запланаваць паездку да мора ― у Аджарыю. А, напрыклад, у Тбілісі, калі вы не вельмі любіце спякоту, лепш паехаць вясной ці восенню.

Узімку лепш за ўсё правесці час на гарналыжных курортах, якія ў Грузіі адкрыты звычайна з лістапада па травень.

 

3. Ці варта ехаць у Грузію на машыне?

У Грузіі асноўныя турыстычныя славутасці размешчаныя кампактна, і падарожнічаць па краіне на аўтамабілі даволі зручна. Да таго ж, калі вы вырашыце ехаць у Грузію на машыне, ваш шлях будзе ляжаць па маляўнічай Ваенна-грузінскай дарозе.

Мінус заключаецца ў тым, што для сухапутнага перасячэння мяжы ў вас будзе толькі адзін варыянт ― КПП "Верхні Ларс", які знаходзіцца ў 38 км ад Уладзікаўказа, сталіцы Паўночнай Асеціі. Ёсць рызыка прастаяць у чарзе на мяжы шмат гадзін, асабліва ў высокі сезон. Даведацца, якая цяпер абстаноўка на КПП, можна па трансляцыі з вэб-камер.

Яшчэ дарогу часам закрываюць з-за непагадзі і небяспекі сходу лавін.

Калі не хочацца праводзіць час у чэргах на мяжы і рызыкаваць затрымацца ў шляху з-за непагадзі, можна ўзяць на пракат машыну непасрэдна ў Грузіі. Тэхнічны стан пракатных аўтамабіляў часта пакідае жадаць лепшага. Але затое ёсць магчымасць знайсці вельмі танныя варыянты машын з вялікім прабегам, выпушчаных гадоў 10-15 таму.

10 советов для белорусских туристов в Грузии

4. Дзе лепш спыніцца?

У Грузіі працуюць вядомыя міжнародныя гасцінічныя сеткі, але, калі вы хочаце адчуць, што такое сапраўдная грузінская гасціннасць, мы раім прыгледзецца да невялікіх сямейных гатэляў. Пра іх "Каўказскі вузел" распавядаў у спецыяльным артыкуле.

 

5. Ці трэба таргавацца?

У Грузіі, патаргаваўшыся, амаль заўсёды можна збіць цану на рынках, у сувенірных крамах і асабліва ў таксі. Калі ў таксі няма лічыльніка (а яго няма амаль ніколі), пра цану паездкі абавязкова дамаўляйцеся адразу.

 

6. Дзе купляць сувеніры?

Сувеніры абыдуцца значна танней, калі купляць іх у месцах, далёкіх ад папулярных турыстычных зон. У Тбілісі можна прыкупіць што-небудзь танней на блышыным рынку ля Сухога моста. Але і там варта патрагавацца.

 

7. Дзе лепш паесці?

Хоць у Грузіі і ёсць "Макдональдс" і іншыя вядомыя сеткавыя рэстараны фастфуду, наядацца гамбургерамі "Каўказскі вузел" і Еўрарадыё дакладна не раяць. Лепш паспрабуйце мясцовую кухню. Хінкалі, аджахуры, чкмерулі, сацыві, пхалі, хачапуры і іншыя нацыянальныя стравы ― гэта тое, дзеля чаго вы прыехалі ў Грузію.

10 советов для белорусских туристов в Грузии
Фота: Roxana Bashyrova, Shutterstock.com

8. Дзе купляць чурчхелу?

Калі хочаце быць упэўненыя ў якасці, лепш купляць грузінскія нацыянальныя ласункі ў супермаркеце, дзе іх прадаюць у вакуумнай упакоўцы. На рынку купляць чурчхелу таксама можна, але тады варта быць больш уважлівым.

Не раім купляць чурчхелу на трасе. Вялікая рызыка, што вам прададуць спехам працёрты запылены асобнік.

 

9. Паліць або не паліць?

Грузія пакуль застаецца раем для тых, хто атручвае сябе і суседзяў нікацінам. Паляць усюды. Праўда, варта паспяшацца. Грузія імкліва інтэгруецца з Еўропай, і ўлады ўжо абмяркоўваюць новы закон аб абмежаванні палення ў грамадскіх месцах. Чарговы меркаваны тэрмін новаўвядзення прызначылі на 1 студзеня 2018 года.

 

10. Колькі віна можна прывезці з Грузіі?

Вываз віна з Грузіі не лімітаваны, але, па правілах Мытнага саюза, кожны паўналетні можа прывезці ў Беларусь не больш за 5 літраў алкаголю. З іх 3 літры можна завезці, не выплачваючы ніякіх збораў, і яшчэ 2 літры ― заплаціўшы пошліну 10 еўра за літр.

 

Крыніца: "Каўказскі вузел"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі