11 лістапада ў Мінску пройдуць перамовы Лукашэнкі і Эрдагана

11 лістапада ў Мінску пройдуць перамовы Лукашэнкі і Эрдагана

11 лістапада ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Прэзідэнт Турцыі наведае нашу краіну з афіцыйным візітам. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, на перамовах лідары краін абмяркуюць "шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". Лукашэнка і Эрдаган абмяняюцца поглядамі па рэгіянальнай і міжнароднай праблематыцы. Яны падпішуць шэраг двухбаковых пагадненняў.

Беларускі лідар і прэзідэнт Турцыі прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, у цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску.

Як паведамляла Еўрарадыё, візіт у нашу краіну прэзідэнта Турцыі неаднаразова пераносіўся. У канцы ліпеня ён не адбыўся з-за ўвядзення ў Турцыі надзвычайнага становішча пасля спробы дзяржперавароту. Не адбыўся візіт Рэджэпа Таіпа Эрдагана і ў верасні 2016-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі