1100 работнікаў чыгункі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і новых выбараў
Каля 1150 работнікаў Беларускай чыгункі падпісаліся пад калектыўным лістом. Яны лічаць мінулыя прэзідэнцкія выбары сфальсіфікаванымі, выступаюць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і ўсяго складу Цэнтрвыбаркама, за правядзенне новых выбараў, асуджаюць гвалт з боку сілавікоў у адносінах да мірных грамадзян, патрабуюць прыцягнуць да адказнасці людзей, датычных да фальсіфікацыяў на выбарах. Ліст накіравалі ў Савет міністраў, Вярхоўны суд, Мінаблвыканкам, Мінгарвыканкам.
Як паведамляе TUT.by, подпісы збіралі па ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі. Некаторыя з работнікаў, якія збіралі подпісы, адчулі на сабе ціск з боку кіраўніцтва. Адзін з іх адзначыў: "Калі б не гэты момант, то подпісаў магло б быць прыкметна больш, калі меркаваць па настроях сярод калегаў наконт сітуацыі пасля 9 жніўня".
Падпісанты звяртаюць увагу на тое, што многія з іх не могуць далучыцца да агульнабеларускага страйку, бо іх праца звязаная з бяспекай руху на чыгунцы. Але яны падкрэсліваюць, што Канстытуцыі гарантуе грамадзянам права на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.
Работнікі Белчыгункі ўжо неаднаразова выходзілі ў Мінску ды іншых гарадах на акцыі салідарнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.