12% апытаных беларусаў лічаць, што ў Беларусі адмененае смяротнае пакаранне
12% апытаных беларусаў лічаць, што ў Беларусі адмененае смяротнае пакаранне, яшчэ 4% мяркуюць, што існуе мараторый на яго выкананне. Гэтыя лічбы ўтрымліваюцца ў зборніку матэрыялаў сацыялагічных даследаванняў "Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялогіі". Апытанні праводзіліся ў 2017 годзе. З іх вынікае, што 7% грамадзян перакананыя: смяротнае пакаранне ў нашай краіне даўно не выкарыстоўваецца. Аднак 69% сказалі, што гэта не так.
60% апытаных падтрымліваюць існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі. За адмену выступаюць 18,5%, за ўвядзенне мараторыя выказаліся 12,5%. Адзначаецца, што ў параўнанні з 2016-м, колькасць прыхільнікаў выкарыстання смяротнага пакарання павялічылася, а колькасць прыхільнікаў увядзення мараторыя знізілася.
Як вядома, Беларусь — адзіная кріана ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, еўрапейскія структуры неаднаразова заклікалі афіцыйны Мінск адмяніць яго ці ўвесці мараторый.