12 верасня беларуская сталіца адзначае Дзень горада
Мінск сёння адзначае сваё 948-годдзе. Дзень горада традыцыйна праходзіць у беларускай сталіцы ў пачатку восені і сёлета прыпадае на 12 верасня. Урачыстасці і імпрэзы з нагоды свята пройдуць болей як на 60 пляцоўках, перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Галоўныя мерапрыемствы пройдуць ля Палацу спорту — тут прадставяць святочную праграму “Зоркі сталіцы” і выставу-кірмаш майстроў народнай творчасці. Таксама каля Палацу спорту пройдуць спаборніцтвы па сілавым экстрыме.
У канцэртнай зале “Верхні горад” возьмуць шлюб 9 пар з усіх раёнаў сталіцы. Таксама ў Верхнім горадзе пройдзе тэматычная праграма “Дыханне вуліц у сэрцы сталіцы”. У ён прымуць удзел творчыя калектывы і майстры мастацтваў Беларусі.
У рамках святкаванняў пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Мінск старажытны” — ён адбудзецца ў раёне зялёнай зоны скрыжавання праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава.
Афіцыйныя гарадскія ўлады правядуць цырымонію ўскладання кветак ля стэлы “Мінск — горад-герой”. У храме-помніку ў гонар Усіх Святых пройдзе гала-канцэрт агульнабеларускай акцыі “Харавое Веча”.
Увечары ў Нацыянальным акадэмічныя тэатры оперы і балета ўручаць узнагароды “Мінчанін года”, а ў 22.00 святкавання завершацца феерверкам ля стэлы на праспекце Пераможцаў.
Першая згадка пра Мінск належыць да 1067 года — горад згадваецца ў “Аповесці мінулых часоў”. Менавіта ад гэтага моманту ідзе адлік гісторыі беларускай сталіцы.