13 снежня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У сераду, 13 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 2,0296 да 2,0378 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3915 да 2,3937 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4463 беларускага рубля (у аўторак — 3,4501).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 12 снежня, курс долара ЗША знізіўся — з 2,0330 да 2,0296 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,3973 да 2,3915.