13 студзеня пачаўся вывад войскаў АДКБ з Казахстана
13 студзеня пачаўся вывад войскаў АДКБ з Казахстана. Днямі гэтую дату анансаваў прэзідэнт гэтай краіны Касым-Жомарт Такаеў. Напярэдадні на сустрэчы з генсекам АДКБ беларусам Станіславам Засем ён падзякаваў саюзнікам "за падтрымку і аказанне своечасовай дапамогі Казахстану ва ўмовах тэрарыстычнага нападу".
Прэс-служба АДКБ паведаміла, што на вывад некалькіх тысяч вайскоўцаў і тэхнікі спатрэбіцца 10 дзён. Парадак вываду будзе зацверджаны ў чацвер.
На радзіму на працягу дзесяці дзён вернуцца і беларускія вайскоўцы з 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады, паведамляе Мінабароны РБ. У Казахстан іх даставілі расійскія самалёты. Яны ахоўвалі аэрадром і артылерыйскія склады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.