13 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У сераду, 13 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9286 да 1,9392 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3058 да 2,3219. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3594 беларускага (у аўторак — 3,3623).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,27%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 12 верасня, курс долара ЗША вырас — з 1,9232 да 1,9286, курс еўра знізіўся — з 2,3108 да 2,3058.