Уладзімір Някляеў — пра (сама)забойства Янкі Купалы (відэа)
28 чэрвеня 1942 года Янка Купала загінуў, упаўшы ў лесвічны пралёт гатэля "Масква". З таго дня прайшло 75 гадоў — а таямніца смерці паэта дагэтуль не раскрытая. Вынікі расследавання, якое прайшло "па гарачых слядах", невядомыя.
Ёсць толькі агульнае апісанне абставінаў: нехта выклікаў Янку Купалу з нумара, дзе ён сядзеў з вялікай кампаніяй. Сведкаў таго, што адбылося ў калідоры, знайсці не атрымалася. Калі пастаяльцы гатэля дачулі шум і выбеглі з нумароў, яны пабачылі жанчыну, якая бегла па лесвіцы, і туфлю паэта на прыступцы...
Уладзімір Някляеў шмат гадоў спрабуе высветліць таямніцу гібелі Янкі Купалы. Самагубства ці забойства? І калі забойства, дык каму і як перашкаджаў народны паэт Беларусі летам 1942-га? Паразмаўлялі пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Далучайцеся да размовы, задаючы пытанні ў нашых сацыяльных сетках!