15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі

Першая Канстытуцыя Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі была прынятая на І з’ездзе Саветай Беларусі 3 лютага 1919 года. Яе змест быў прасякнуты ідэяй дыктатуры пралетарыяту, якая і была непасрэдна замацаваная ў Канстытуцыі. Пазней яна неаднаразова мянялася — у 1927 і ў 1978 годзе.



27 ліпеня 1990 году была прынятая Дэкларацыя Вярхоўнага Савету “Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь”. Дэкларацыя абвясціла “поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх стасунках”. Пазней, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце спецыяльным законам надалі статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года.



У такіх прававых і палітычных умовах вялася распрацоўка новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынятая 15 сакавіка 1994 года. Асноўны Закон краіны складаецца з прэамбулы, 9 частак, у якіх 8 раздзелаў і 146 артыкулаў.



24 лістапада 1996 года па выніках рэферэндуму ў Канстытуцыю Беларусі былі ўнесеныя дапаўненні, а 17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі прыбралі палажэнне, якое абмяжоўвала права адной асобы выбірацца прэзідэнтам болей чым на два тэрміны запар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі