15 верасня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся
У пятніцу, 15 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічваўся ад панядзелка, але сёння знізіўся — з 1,9447 да 1,9390 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,3145 да 2,3112. За 100 расійскіх рублёў ужо даюць 3,3713 беларускага (у чацвер — 3,3697).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.
Як інфармавала Еўрарадыё, 14 верасня курс долара ЗША вырас — з 1,9392 да 1,9447, курс еўра знізіўся — з 2,3219 да 2,3145 беларускага рубля.