16 красавіка ў Беларусі вырас курс долара
16 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,4506 да 2,4587 беларускага рубля. Курс еўра наадварот панізіўся — з 2,6832 да 2,6742 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2922 беларускага (у сераду — 3,3209).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,41%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.