17 красавіка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

17 красавіка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 17 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,4587 да 2,4450 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,6742 да 2,6489 беларускага рубля. Затое вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3049 беларускага (у чацвер — 3,2922).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,14%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі