1/8 фіналу Еўра-2016 стартуе матчам Швейцарыя — Польшча

1/8 фіналу Еўра-2016 стартуе матчам Швейцарыя — Польшча

Матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе пачынаюцца ў суботу, 25 чэрвеня. Першымі згуляюць каманды Швейцарыі і Польшчы. Швейцарцы ў групавым этапе набралі 5 ачкоў і занялі 2-е месца ў групе А (адна перамога і дзве нічыі). Палякі таксама былі на другім месцы ў сваёй групе С, але мелі 7 ачкоў (дзве перамогі, адна нічыя). Прычым абедзве каманды мінімальна перамагалі сваіх сапернікаў. Матч Швейцарыя — Польшча пройдзе ў французскім Сэнт-Эцьене, пачатак у 16.00. Наўпроставую трансляцыю матчу пакажуць на тэлеканале Беларусь-5.

Таксама сёння згуляюць Уэльс і Паўночная Ірландыя. Уэльс заняў першае месца ў групе В з 6 ачкамі і адзначыўся на Еўра-2016 тым, што ў вырашальным матчы 3-га тура разграміў зборную Расіі з лікам 3:0. Паўночная Ірландыя прабілася ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе С, дзе набрала 3 ачкі. Матч пройдзе ў Парыжы, пачатак у 19.00. Яго пакажуць на тэлеканале Беларусь-5.

Трэці матч правядуць Харватыя і Партугалія. Харватыя заняла першае месца ў групе D і адзначылася валявой перамогай над іспанцамі ў 3-м туры — 2:1. Партугалія прайшла ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе F, дзе набрала тры ачкі ў трох “нічыйных” гульнях. Матч пройдзе ў Лансе, пачатак у 22.00. Гэты матч можна будзе паглядзець у наўпроставай трансляцыі на тэлеканале Беларусь-1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі