18 верасня ў Беларусі знізіўся курс долара, курс еўра вырас

18 верасня ў Беларусі знізіўся курс долара, курс еўра вырас

У панядзелак, 18 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9390 да 1,9382 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3112 да 2,3128. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3656 беларускага (у пятніцу — 3,3713).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 15 верасня, курс долара ЗША, які павялічваўся ад панядзелка, знізіўся — з 1,9447 да 1,9390 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,3145 да 2,3112.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі